Знакомства в Губахе. Губахинский сайт знакомств LOVE-Губаха-24
Наверх
Войти на сайт
Регистрация на сайте
Зарегистрироваться
На сайте недоступна
регистрация через Google

Polymia, 38 - 18 декабря 2007 02:34

Все
Нарадзіўся я. З’явіўся на свет. Агледзеўся. І… заплакаў!.. Чаго? Хм… Зараз я ўжо не памятаю, чаго я заплакаў. Магчыма, мне гэты Свет не спадабаўся. А магчыма там, адкуль я з’явіўся, было цяплей ды ўтульней. А можа наадварот – гэта я ўзрадаваўся новаму свайму з’яўленню на гэтай зямельцы. А паколькі смяяцца і гаварыць яшчэ не ўмеў, то заплакаў. Хто яго ведае, як яно было насамрэч… Але зараз я дакладна ведаю, што жыць на гэтым Свеце ды на гэтай зямельцы мне падабаецца, і што тут я апынуўся не ўпершыню. Ну, пачнем?..
Глядзеў у столь. Дыхаў паветрам. Разважаў. Мяркую,што шмат разважаў. Бо сапраўды – што рабіць немаўляці, калі не разважаць? Шкада толькі, што зараз сваіх разважанняў я не памятаю. Потым мне надакучыла ўвесь час пра нешта сур’ёзнае думаць, і я паціху папоўз, а потым і пайшоў. Спачатку трохі хістаючыся, а потым усё больш і больш упэўнена, я накіраваўся на даследаванне навакольнага Свету. Сапраўды ж, цікава, што змянілася за пэўную колькасць гадоў маёй адсутнасці тут…
“Маўчанне – золата, але шкада, што яго ў ламбард не прымаюць”, - падумаў я і… пачаў размаўляць. Што першае сказаў – таксама не памятаю, але, напэўна, гэта было нешта прыгожае, добрае і важнае. Ну не мог жа я ляпнуць нейкую дурноту?!
“Чаму?... Чаму?... Чаму?” – ой, шмат пытанняў я задаваў людзям,у першую чаргу бацькам. Ды, нажаль, адказы пачуў далёка не на ўсё… Можа таму апошні час я так мала пытаюся, а больш моўчкі назіраю ды раблю самастойна нейкія патрэбныя і непатрэбныя высновы?..
Што там далей?.. Дзіцячы садок, школа – усё як у астатніх. Тут упершыню і зведаў жорсткія чалавечыя стасункі. Тут убачыў і “памацаў” такія заганы як хлуслівасць, маладушнасць, дробязнасць, няшчырасць, подласць, пошласць ды іншыя дрэнныя рэчы…
Атрымаў пасведчанне з залатымі літарамі ды падаўся ў тэхнікум, спасцігаць нейкую там прафесію. Спазціг. За колькі гадоў. Але пад канец расчараваўся. Зразумеў, што перакладванне паперы з месца на месца ды піццё гарбаты ў кабінетах – не маё. І вырашыў атрымаць вышэйшую адукацыю. На той момант мне было не важна, у які бок падацца – гуманітарны ці тэхнічны. Чаму?.. Хм… Мне проста надакучыла атмасфера майго малога горада, і я вырашыў вырвацца на прастор і атрымаць хаця б невялічкі кавалак свабоды. Ах, забыўся пра спадароў ваенных! Гэтыя таварышы вельмі хацелі бачыць мяне ў шэрагах вайскоўцаў, але…мая прага вучыцца перамагла. З цяжкасцямі, але ж перамагла. Калі што – я і так з ружжом у партызаны першым сыйду.
Потым – універсітэт. Цікавыя і нецікавыя лекцыі. Новыя людзі. Зноў хлуслівасць, зноў маладушнасць, зноў дробязнасць, зноў няшчырасць, зноў подласць. Амаль як у дзяцінстве. Толькі пошласці стала больш. Крыху.
Праца. Цяжкая і вясёлая. Тае, што высмоктвае з цябе ўсемагчымыя сокі і тая, на якую ідеш з задавальненнем. Шуканне сэнсу жыцця. Нібыта каханне. Нібыта не. Дэпрэссія. Зноўку каханне і… праца.
А вось і з’яўленне страху. Страху таго, што ты нарэшце перакуліўся за экватар жыцця, ці яшчэ толькі да яго падыходзіш. Я нават завёў запісную кніжку, куды заносіў справы, якія неабходна паспець зрабіць да смерці. Доўга не заглядаў у спіс. Паглядзеў-такі. Жахнуўся колькасці нявыкананага і хуценька знішчыў злосны спіс. Разам з кніжачкай. Полымю яна патрэбней.
Заўважыў, што пачаў злавацца на моладзь. Па дробязях. Пакапаўся ў сябе і прыйшоў да высновы, што экватар быў паспяхова пераадолены гадоў так з дваццаць назад. Сумаваў. Нядоўга. Чаму нядоўга? Бо хутка забыўся на прычыну смутку – памяць ужо не тая. Але непрыемны асадак застаўся.
Заплакаў. Не, не ад крыўды. Проста так. Хаця не проста – гэта мне нарэшце ўспомнілася, чаму я плакаў пры нараджэнні. Хацеў падзяліцца гэтымі ўспамінамі з любым унукам, але не змог да яго дазваніцца. Хацеў запісаць свае думкі, але… не паспеў – нешта задрыжала ўнутры і я паляцеў ўніз. Ці можа наверх. Якая зараз ужо розніца, бо хутка зноў давядзецца заплакаць!..

Добавить комментарий Комментарии: 8
Ксения
Ксения , 33 года13 января 2009 01:22
Як цікаво читати білоруською мовою... =)
Polymia
Polymia , 38 лет29 декабря 2007 03:30
"я атеист" - яшчэ не вечар.. :)
Zino4ka
Zino4ka , 35 лет29 декабря 2007 02:47
Много общего у нас с тобой, судя по дневнику... Только с одной лишь разницей: я атеист
Буська
Буська , лет29 декабря 2007 02:09
Вельмi цiкава. :rose:
Polymia
Polymia , 38 лет20 декабря 2007 22:29
ну уж тут уж да уж что уж тут уж да уж :)
Valentina
Valentina , лет20 декабря 2007 14:29
“Маўчанне – золата, але шкада, што яго ў ламбард не прымаюць” - вот так вот... меркантильность сама собой приходит с рождением :)
Polymia
Polymia , 38 лет19 декабря 2007 00:30
а ёсць сумненні? :)
оля
оля , лет18 декабря 2007 23:29
Это ты сам написал? !)


Мы используем файлы cookies для улучшения навигации пользователей и сбора сведений о посещаемости сайта. Работая с этим сайтом, вы даете согласие на использование cookies.